Адкрытае абласное першынство па плаванні пройдзе 1-2 снежня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў загадчык аддзела фізічнага выхавання ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Алег Маргуноў.
У штогадовых традыцыйных спаборніцтвах прымуць удзел каля 280 спартсменаў у складзе 10 каманд з Магілёва, Бабруйска, Быхава, Шклова, Клімавіч, Жлобіна, Рэчыцы, Светлагорска і Беразіно.
Дзеці будуць выступаць у трох узроставых групах: старэйшай (2004-2005 год нараджэння), сярэдняй (2006-2007 год нараджэння) і малодшай (2008-2009 год нараджэння). У праграму спаборніцтваў уваходзяць індывідуальныя заплывы паасобна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Прычым больш вопытным спартсменам трэба выступіць на трох дыстанцыях, а менш вопытным – на двух. Пераможцаў вызначаць як па дыстанцыях, так і ў мнагабор’і.
«Адкрытае першынство праводзіцца з мэтай папулярызацыі і развіцця плавання, прапаганды здаровага ладу жыцця, удасканалення спартыўнага майстэрства, выяўлення перспектыўных спартсменаў, умацавання сяброўскіх сувязяў з дзіцяча-юнацкімі спартыўнымі школамі», – адзначыў Алег Маргуноў.
Арганізатарам спаборніцтваў выступае дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі