Рус Бел Eng 中文

Каманда Салтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната атрымала перамогу ў абласной спартакіядзе «Спорт для ўсіх»

Спартакіяда «Спорт для ўсіх» сярод састарэлых і інвалідаў, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах Магілёўскай вобласці, адбылася на базе СК «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама.

За перамогу ў спаборніцтве змагаліся 95 удзельнікаў з усіх дзевяці дамоў-інтэрнатаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі рэгіёна. Яны спаборнічалі ў эстафеце і такіх відах спорту як шашкі, настольны тэніс, міні-футбол, лёгкая атлетыка.

Па выніках спартакіяды першае месца заняла каманда Салтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Другое месца дасталася дружыне Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, трэцяе – прадстаўнікам Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама сумесна з упраўленнем спорту і турызму, галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая