Урачыстая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў і пераможцаў конкурсу # ЛюблюГеаграфію адбылася ў Мінску. Найлепшым стаў прадстаўнік Свенскай сярэдняй школы Слаўгарадскага раёна Вячаслаў Фёдараў, паведамляе інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы.
Выкладчык прадставіў урок на тэму «Геаграфія Саюзнага турызму: Расія – Беларусь». Вячаслаў Фёдараў адзначыў, што заўсёды захапляўся прыгажосцю прыроды як роднага краю, так і ўсіх абласцей, рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы. «Рады, што магу расказваць пра гэта на ўроках вучням, і ўдзячны Пастаяннаму Камітэту Саюзнай дзяржавы за магчымасць падзяліцца сваім вопытам з грамадскасцю», – адзначыў ён.
Усяго на конкурс паступіла 105 заявак, але толькі 88 былі дапушчаны да разгляду членамі журы, з іх 43 – ад беларускіх настаўнікаў, 46 – ад расійскіх. Удзельнікамі былі прадстаўлены розныя катэгорыі навучальных устаноў: сярэднія школы, ліцэі, гімназіі, дзіцячыя сады – базавыя школы, дзіцячыя сады – сярэднія школы, кадэцкія корпусы, спецыялізаваныя навучальныя ўстановы. У фінал выйшлі 10 чалавек, 5 настаўнікаў з Беларусі і 5 – з Расіі.
Спаборніцтва праводзілася па ініцыятыве Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы пры падтрымцы Міністэрстваў адукацыі Беларусі і Расіі, Беларускага і Расійскага геаграфічных таварыстваў. Мэта праекта – падтрымаць сучасныя фарматы правядзення ў сярэдніх школах, кадэцкіх карпусах, сувораўскіх вучылішчах урокаў па геаграфіі, спрыяць станаўленню асобы маладых грамадзян Саюзнай дзяржавы на аснове пераемнасці агульных культурна-гістарычных каштоўнасцей беларускага і расійскага народаў. У 2015-2016 гадах з поспехам былі праведзены аналагічныя конкурсы па гісторыі і літаратуры.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую