Рус Бел Eng 中文

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам Магілёўская вобласць далучылася да міжнароднай кампаніі «Маё здароўе, маё права»

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам Магілёўская вобласць далучылася да міжнароднай кампаніі «Маё здароўе, маё права». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У транспарце праходзіць праект «Няхай праўду пра ВІЧ пачуе кожны!», «Даведайся пра свой статус – прайдзі тэст на ВІЧ!». Для забеспячэння найбольшага ахопу насельніцтва інфармацыяй аб праблеме ВІЧ-інфекцыі ў рэгіёне арганізаваны акцыі «Цягнік даверу» для вучнёўскай і студэнцкай моладзі, «Ведаць – усвядоміць – змяніць» для выхаванцаў і трэнерска-выкладчыцкага саставу Магілёўскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, «ВІЧ-граматнасць – надзейная абарона насельніцтва» на прамысловых прадпрыемствах i iнш.

У Магілёўскай вобласці на 1 лістапада 2017 года было зарэгiстравана 1 516 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (паказчык распаўсюджанасці склаў 121,1 на 100 тыс. насельніцтва). За 10 месяцаў 2017 года выяўлена 140 пацыентаў, 28,6% з іх прайшлі тэставанне добраахвотна. Захоўваецца на высокім узроўні доля палавога шляху перадачы віруса: за бягучы перыяд часу ён склаў – 90,1%. Сярод асоб з усталяваным ВІЧ-статусам пераважае ўзроставая група старэйшых за 35 гадоў (55,7%).

Важнай часткай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі сёння з’яўляецца своечасовае тэставанне, паколькі ранняя дыягностыка спрыяе больш эфектыўнаму лячэнню, павышэнню якасці жыцця людзей, якія жывуць з ВІЧ, памяншэння фактараў рызыкі перадачы віруса іншым, адзначылі суразмоўцы. Магчымасць атрымаць кансультацыю і прайсці абследаванне на ВІЧ, у тым ліку ананімна, ёсць у любой лячэбна-прафілактычнай установе рэгіёна, а таксама ў аддзеле прафілактыкі ВІЧ / СНІД установы аховы здароўя «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» (адрас: г. Магілёў , вул.Першамайская, 114, тэлефон «гарачай лініі» – 8 (0222) 71-65-83). Акрамя таго, у Магілёўскай абласной інфекцыйнай бальніцы працуе кансультатыўна-дыягнастычны кабінет. Тут акажуць дапамогу ў пытаннях ВІЧ / СНІД, прызначэння і выдачы медпрэпаратаў для правядзення посткантактнай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі ў выпадку аварыйнай сітуацыі.

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам стаў штогадовай падзеяй у большасці краін свету і адзначаецца 1 снежня з 1988 года. У гэты дзень людзі аб’ядноўваюцца ў імкненні павысіць дасведчанасць аб ВІЧ-інфекцыі і падтрымаць у знак салідарнасці тых, хто жыве з ВІЧ. Кожны год сусветная кампанія праходзіць пад дэвізам, якія адлюстроўваюць аспекты эпідэміі і напрамкі прафілактычнага ўмяшання. У 2017-м яна прысвечана тэме «Права на здароўе».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая