У Магілёве падвялі вынікі віктарыны «Жыццё і творчасць К. М. Сіманава». Інтэлектуальнае спаборніцтва было арганізавана ў рамках «Сіманаўскі чытанняў», паведаміла карэспандэнту сайта старшыня грамадскага аб’яднання «Рускае культурна-асветніцкае таварыства» Людміла Валадзько.

У традыцыйным конкурсе прынялі ўдзел работнікі прадпрыемстваў, настаўнікі і навучэнцы школ і каледжаў горада, пенсіянеры. Усяго адказы на пытанні віктарыны даслала 57 жыхароў абласнога цэнтра.

Аўтараў 41 працы ўзнагародзілі дыпломамі і падзякамі. Цырымонія ўшанавання адбылася ў СШ №19 у дзень нараджэння Канстанціна Сіманава.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59