Рус Бел Eng 中文

Прафсаюзы правераць у снежні тэмпературны рэжым на працоўных месцах

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб’явіла аб правядзенні ў снежні месячніка грамадскага кантролю за выкананнем тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях на працоўных месцах у адпаведнасці з санітарнымі нормамі.

У арганізацыях пройдуць праверкі, а таксама маніторынгі тэхнічных інспектараў працы і грамадскіх інспектараў па ахове працы па ўстноўленым графіку. Асаблівая ўвага будзе нададзена выкананню патрабаванняў заканадаўства пры працы ў неспрыяльных умовах надвор’я, стане санітарна-бытавых умоў на вытворчасці, забеспячэнню працаўнікоў спецвопраткай, спецабуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны.

Захаванне тэмпературнага рэжыму на працоўных месцах у арганізацыях вывучаць сумесна з наймальнікамі. Пры неабходнасці будуць прымацца меры для прывядзення рэжыму ў адпаведнасць з устаноўленымі патрабаваннямі.

Таксама ў перыяд правядзення месячніка будуць арганізаваны гарачыя лініі ў мэтах аператыўнага рэагавання на звароты грамадзян, устанаўлення прамой сувязі з работнікамі арганізацый.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая