На днях пад эгідай намесніка старшыні Быхаўскага райвыканкама Аляксандра Папкова ў Чарнаборскім сельскім савеце прайшоў семінар па навядзенні парадку на зямлі. Удзельнікі мерапрыемства – старшыні сельвыканкамаў, вулічных камітэтаў, страрасты вёсак, прадстаўнікі СМІ вобласці на свае вочы пераканаліся, як добраўпарадкаванне змяняе аблічча населенага пункта на прыкладзе в.Залотва.

Вёска не лічыцца аддаленай ад цэнтра гаспадаркі і сельсавета, але і да разраду перспектыўных яе не адносяць. Працягласць – каля трох кіламетраў. Усяго толькі дзве вуліцы. Звычайная вясковая грунтавая дарога. Ёсць аўтобусныя зносіны Быхаў – Балонаў Сялец.
Новыя дамы ў Залотве не будуюцца. З мясцовых жыхароў, у асноўным, пажылыя грамадзяне, дачнікі ў сезон. Зараз тут налічваецца менш за паўсотні домаўладанняў, у якіх пражывае каля ста чалавек. З інфраструктуры застаўся толькі магазін.
Яшчэ пару гадоў таму ў вёсцы стаялі пустыя домаўладанні без вокнаў і дзвярэй, кідаліся ў вочы пакрыўленыя платы, зарослыя хмызняком.

Прадстаўнікоў мясцовай улады такое становішча спраў не задавальняла, таму і пачалі актыўна шукаць гаспадароў закінутых дамоў, і, калі такія знаходзіліся, уручалі прадпісанні аб неабходнасці навядзення парадку на прылеглых тэрыторыях. Дарэчы, самымі запушчанымі аказваліся ўчасткі, што дасталіся ў спадчыну людзям, якія пражываюць сёння за межамі раёна.
Некаторыя дачнікі, якія выканалі заклік да парадку, былі незадаволены тэмпамі ўборкі на суседніх участках, асабліва на ўскраіне вёскі. Так і трапіў ў аблвыканкам зварот аб тым, што Залотва патанае ў непрывабных зарасніках. Тэмпы работ паскорыліся.
Парадак наводзіўся ўсімі сіламі, нават арганізацыі прыцягваліся. Прычым асноўны аб’ём работ быў выкананы яшчэ ў мінулым годзе. У гэтым жа знеслі рэшткі 8 падмуркаў, 7 участкаў раскарчавалі, вызваленыя землі – а гэта 40 гектараў – уцягнуты ў севазварот. Прыбралі звалкі.

Прыйшлося сутыкнуцца і з абыякавасцю мясцовых жыхароў. У той жа Залотве за паўтара месяца адну і тую ж звалку прыбіралі двойчы. Запрашалі вяскоўцаў прыняць удзел у грамадскіх работах па навядзенні парадку. На заклік адгукнуўся толькі адзін чалавек ... А вось у добраўпарадкаванні могілак вяскоўцы сваю лепту ўнеслі. Дапамагалі збіраць другсыравіну і непрацоўныя грамадзяне. Значыць, не ўсё яшчэ страчана, «дастукацца» да людзей можна. Усё залежыць ад жадання кожнага пакінуць свой след на зямлі.
Зараз вёска Залотва бачна як на далоні.
Па матэрыяле газеты “Маяк Прыдняпроўя”
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую