Рус Бел Eng 中文

Памёр старшыня савета Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў вайны і працы Анатоль Любчанка

1 снежня ў Магілёве на 82 годзе жыцця памёр вядомы грамадска-палітычны дзеяч Магілёўскай вобласці Анатоль Ціханавіч Любчанка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў вайны і працы.

Развітанне адбудзецца 2 снежня з 11.00 да 13.00 у Магілёўскім абласным метадычным цэнтры НТіКПР (Магілёў, вул. Першамайская, 10, насупраць драмтэатра). Анатоль Ціханавіч Любчанка будзе пахаваны на Пашкаўскіх могілках.

Спачуванні родным і блізкім выказаллі кіраўнікі абласной і гарадской улад, прадстаўнікі прафсаюзных і грамадскіх арганізацый.

З 2006 года ўзначальваў савет Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў вайны і працы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая