У Магілёўскай вобласці сфарміравана 55 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у абласны Савет дэпутатаў 28-га склікання. Аб гэтым па выніках сумеснага пасяджэння прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта паведаміў начальнік упраўлення арганізацыйнай работы галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Аляксей Лаўранёнак.

«У адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства і паводле каляндарнага плана арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання 1 снежня 2017 года завяршылася вылучэнне прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій, – адзначыў ён. – Усяго ў прэзідыум абласнога Савета дэпутатаў і абласны выканаўчы камітэт паступіла 660 пратаколаў і заяў па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій. У выніку ў складзе кожнай зацверджана 11 членаў. Агульная колькасць уключаных у склады камісій – 605 чалавек.

Ад палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў уключана 314 прэтэндэнтаў (51,9% ад складаў камісій). Пры гэтым 15 (2,5%) прадстаўляюць палітычныя партыі – Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Аб’яднаная грамадзянская партыя. У лідарах сярод грамадскіх аб’яднанняў – галіновыя прафсаюзы (уключана 93 чалавекі), РГА «Белая Русь» (51), Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў (25), ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (37), ГА «Беларускі саюз жанчын» (23 ).

Ад працоўных калектываў у склад камісій увайшлі 114 прадстаўнікоў (18,8% ад складаў камісій) з 117 вылучэнцаў, а ад грамадзян шляхам падачы заявы – 177 чалавек (29,3%) са 184 кандыдатаў.
«У складзе акруговых выбарчых камісій няма суддзяў, пракурораў, кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, – падкрэсліў Аляксей Лаўранёнак. – Дзяржаўныя служачыя складаюць менш за адну трэць складаў камісій. Пры падборы кандыдатур перш за ўсё прымаліся пад увагу іх дзелавыя якасці, наяўнасць вопыту ў правядзенні выбарчай кампаніі, прафесійны і грамадскі аўтарытэт».
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 28-га склікання прызначаны на 18 лютага 2018 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка