Рэгіянальныя калядныя адукацыйныя чытанні «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва» адбудуцца ў Бабруйску 12 снежня. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскай епархіі.
Мерапрыемства праводзіцца ў горадзе на Бярэзіне ў трэці раз і ўжо стала царкоўна-грамадскім форумам у сферы адукацыі, культуры і духоўна-маральнай асветы, дыскусійнай пляцоўкай для абмеркавання агульных для царквы і грамадства пытанняў.
Падчас чытанняў праваслаўныя педагогі і духавенства, якія займаюцца народнай адукацыяй, змогуць абмяняцца вопытам выкладання, інавацыйнымі праектамі, закліканымі ўдасканальваць вопыт царквы ў вядзенні рэлігійнай адукацыі.
Мерапрыемства пройдзе на базе Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча.
Арганізатарам чытанняў выступае Бабруйская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы пры ўдзеле Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07