Рус Бел Eng 中文

Народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў 8 снежня выступіць у Магілёве з канцэртам у суправаджэнні сімфанічнага аркестра гарадской капэлы

Выдатны музыкант, народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў 8 снежня выступіць у Магілёве з канцэртам у суправаджэнні сімфанічнага аркестра гарадской капэлы.

Пяты фартэпіянны канцэрт Людвіга ван Бетховена, вядомы як «Імператар», прагучыць у Магілёўскім дзяржаўным музычным каледжы імя Рымскага-Корсакава. Пры выданні твор быў названы «Вялікім канцэртам» і прысвечаны заступніку і вучню кампазітара эрцгерцагу Рудольфу Аўстрыйскаму. Гэты манументальны твор быў створаны ў гады напалеонаўскіх войнаў, таму ў канцэрце пануе мужны гераічны вобраз; вялікае значэнне лірыкі, філасофскіх роздумаў, найтанчэйшых рухаў душы.

У другім аддзяленні канцэрта будуць выкананы вакальна-сімфанічныя творы нацыянальных і заходнееўрапейскіх кампазітараў.

Пачатак – 18.30.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая