У Магілёве нададуць больш увагі асфальтаванню і рамонту дарог у прыватным сектары. Такую задачу паставіў сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме яго старшыня Уладзімір Цумараў.
«Паралельна з рамонтам і асфальтаваннем галоўных магістральных вуліц абласнога цэнтра мы павінны займацца і прыватным сектарам. Там таксама жывуць магілёўцы, і задача мясцовых органаў улады паступальна займацца паляпшэннем умоў іх пражывання і транспартнага абслугоўвання. Вядома, адразу ўсе вуліцы ў прыватным сектары заасфальтаваць немагчыма – на гэта не хопіць бюджэтных сродкаў, але штогод мы павінны ў планы ўключаць як мінімум асфальтаванне адной-дзвюх вуліц», – заўважыў Уладзімір Цумараў.
У якасці прыкладу ён прывёў асфальтаванне у бягучым годзе адной з вуліц у мікрараёне Абісініі, а ў мінулым – вуліцы Рыбалка. «Гэта зняло адразу масу праблем. Перш за ўсё па транспартным руху, а таксама спыніліся звароты мясцовых жыхароў, якія рэгулярна скардзіліся на бездараж», – сказаў мэр. Ён прапанаваў таксама ўнесці ў план на будучы год асфальтаванне адной з вуліц у мікрараёне Малая Бароўка, дзе на сённяшні дзень застаюцца 10 вуліц з грунтавым пакрыццём.
Асаблівую ўвагу кіраўнік горада звярнуў на тое, што рамонт, будаўніцтва і асфальтаванне дарог павінны весціся з жорсткім захаваннем тэхналогій. «Усе працы – ад падрыхтоўкі асновы і само асфальтаванне – павінны выконвацца якасна, каб дарожнае пакрыццё было трывалым і служыла не адзін год», – падкрэсліў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59