Рус Бел Eng 中文

Прадпрыемствы гандлю Магілёўскай вобласці да Новага года нарыхтавалі шампанскае і кандытарскія вырабы

Каля 30 тыс. бутэлек шампанскага і пеністых він айчыннай і імпартнай вытворчасці, 7 тыс. падарункаў і каля 35 тыс. т у асноўным айчынных кандытарскіх вырабаў плануюць рэалізаваць у пераднавагоднія і калядныя дні гандлёвыя аб’екты Магілёўскай вобласці. Прыкладна такія ж аб’ёмы нарыхтоўваліся і летась, – паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

Таксама гандлёвыя аб’екты плануюць правесці каля 150 ёлачных кірмашоў, не менш за 250 пераднавагодніх і калядных кірмашоў, больш за 2 тыс. перадсвяточных распродажаў. Як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела спажывецкага рынку і грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вікторыя Галіноўская, пройдуць на тэрыторыі рэгіёна і традыцыйныя дні зніжак – з 23 па 25 снежня «Навагодні бум», а 6,7 студзеня будучага года – «Калядны цанапад».

ТРК "Магілёў"

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая