Рус Бел Eng 中文

Магілёўская абласная філармонія рыхтуе да Новага года казачны канцэрт

Магілёўская абласная філармонія падорыць жыхарам горада на Дняпры казачны канцэрт «Новы год круглы год». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

Так, 26 снежня ў канцэртнай зале «Магілёў» гледачы ўбачаць дзіўную перадкалядную музычную прыгоду, якую падрыхтавалі выхаванцы прадзюсарскага цэнтра «Прыступкі». Дзяцей і іх бацькоў чакае сустрэча з казачнымі героямі, цудамі і навагоднім чараўніцтвам.

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая