За 10 месяцаў 2017 года інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Магілёўскай вобласці выявіла 189 грамадзян, якія незаконна ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры МПЗ Рэспублікі Беларусь па рэгіёне.
Ім прад’яўлена Br54,4 тыс. адзінага падатку. Арыштавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і даходаў на Br154,9 тыс. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 55 чалавек на суму штрафаў Br8,7 тыс., папярэджана – 145 чалавек, якія трапілі падаткавікам упершыню. Звесткі аб кожным занесены ў аўтаматызаваную базу даных па ўліку грамадзян, якія ажыццяўляюць незарэгістраваную прадпрымальніцкую дзейнасць, адзначылі суразмоўцы.
Так, Br5 451 канфіскаваў эканамічны суд Магілёўскай вобласці ў жыхара абласнога цэнтра 1988 года нараджэння за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Мужчына праз інтэрнэт прадаваў розныя нехарчовыя тавары, адпраўляючы іх па пошце накладным плацяжом. Высветлілася, што названыя даходы ён атрымліваў яшчэ да моманту дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці ІП.
Праверку праводзілі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Кастрычніцкім раёне горада Магілёва. Пастановай суда парушальнік аштрафаваны на Br46. Прад’яўленую суму адзінага падатку (Br4 100) мужчына цалкам заплаціў у бюджэт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24