Ёсць людзі, якія ў жаданні адпомсціць каму-небудзь спрабуюць чалавека абгаварыць. Напэўна, не ведаюць, што заведама лжывы данос караецца па законе. Толькі за 10 месяцаў гэтага года ў Магілёўскай вобласці было распачата 25 крымінальных спраў у адносінах да такога роду правапарушальнікаў, паведаміў начальнік аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці па наглядзе за дазнаннем Яўген Непша.
У спісе 29-гадовая бабруйчанка, якая пасля распіцця спіртных напояў запатрабавала ў знаёмай вярнуць ёй доўг - Br75. А калі тая праігнаравала ўльтыматум, раззлаваная жанчына набрала нумар «102» і паведаміла аб крадзяжы ў яе 2 тыс. еўра. Гэтыя ж прэтэнзіі яна прад'явіла да таварышкі і ў прысутнасці следча-аператыўнай групы, якая прыехала па яе сігнале. Пасля яна ўсё ж такі прызналася, што грошы ў яе ніхто не краў, але гэта ўжо не пазбавіла яе ад адказнасці. Рашэннем суда Бабруйскага раёна і Бабруйска жанчына прызнаная вінаватай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага першай часткай артыкула 400 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Заведама лжывы данос каштаваў ёй 30 базавых велічынь — Br690. Дарэчы, санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59