Беларус Ігар Бокій заваяваў пяць залатых узнагарод на чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў, які праходзіць у Мехіка.
У чацвёрты дзень спаборніцтваў Ігар Бокій у катэгорыі S13 здолеў перамагчы на дыстанцыях 50 м вольным стылем – 23,53 сек і 100 м брасам – 1 мін. 06,17 сек. Гэтыя залатыя ўзнагароды для беларуса сталі пятымі на турніры ў Мехіка. Раней ён стаў чэмпіёнам на дыстанцыях 100 м на спіне, 100 м батэрфляем і 400 м вольным стылем. На рахунку беларусаў у чацвёрты дзень сусветнага форуму яшчэ дзве сярэбраныя ўзнагароды. На другую прыступку п’едэстала гонару ўзняўся Рыгор Зудзілаў на дыстанцыі 400 м вольным стылем, яшчэ адзін медаль у беларускі Аляксандры Свадкоўскай, якая заняла другое месца на 100 м брасам.
Усяго на рахунку беларускай зборнай па плаванні на чэмпіянаце свету сярод паралімпійцаў пасля чатырох спаборніцкіх дзён ужо 13 узнагарод (сем залатых, пяць сярэбраных і адзін бронзавы медалі), у медальным заліку яна займае шостае месца. Лідзіруюць паралімпійцы Кітая – 33 ўзнагароды.
Чэмпіянат свету па плаванні сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі працягнецца ў Мехіка да 7 снежня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі