Скарбонка магілёўскага арт-цэнтра «Ангел» папоўнілася прызавымі кубкамі і дыпломамі пасля выступленняў на Міжнародным танцавальным фестывалі «Dance Way». Маштабнае свята прайшло ў Палацы культуры чыгуначнікаў Смаленска.

На фэсце магілёўцы прадставілі некалькі нумароў у розных узроставых катэгорыях. Выступленні дастойна ацанілі гледачы бурнымі апладысментамі, а кампетэнтнае журы конкурсу высокімі баламі.

Маленькія танцоры студыі сучаснага танца «My Style» з яркім нумарам «Непадобныя» занялі першае месца. Таксама малыя апынуліся на другім месцы пастамента пашаны з нумарам «Аранжавая песня».

Годнае выступленне старэйшых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія занялі першы радок у танцавальным рэйтынгу, было ўдастоена дыплома першай ступені і кубка турніру. Званне пераможцы міжнародных конкурсаў заваявалі і дзяўчынкі са студыі ўсходняга танца «Iris».






Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31