Рус Бел Eng 中文

У Глуску пасля капрамонту адкрыўся басейн

У Глуску пасля капрамонту адкрыўся плавальны басейн. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва аблвыканкама, райвыканкама, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасці і моладзь, паведаміў начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў.

Для жыхароў райцэнтра гэта доўгачаканая падзея. Басейн доўгі час не працаваў, паколькі на яго рамонт не было сродкаў. І толькі пасля звароту мясцовых жыхароў у 2015 годзе падчас прыёму грамадзян да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага справа зрушылася з мёртвай кропкі. Па яго даручэнні ў 2016 годзе была распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, а ў студзені 2017 года ААТ «Будтрэст №13» прыступіў да капрамонту.

Былі замацаваны вонкавыя сцены будынка, узмоцнены пліты перакрыцця першага паверха, заменены дах. Адрамантавана вялікая чаша плавальнага басейна, душавыя і распранальні, зманціраавана новая вентыляцыя і сістэма ачысткі вады. Створана безбар’ернае асяроддзе: прадугледжаны асобныя абсталяваныя распранальні, устаноўлены пандусы, а ў чашы басейна – спецыяльны пад’ёмнік. Акрамя таго, у будынку з’явіліся трэнажорная зала і тэнісныя сталы.

Зараз паслугамі басейна актыўна карыстаюцца жыхары раёна, навучэнцы мясцовай гімназіі, а таксама выхаванцы Глускай санаторнай школы-інтэрната для дзяцей з саматычнай паталогіяй, на балансе якой і знаходзіцца абноўлены аб’ект.

Пры рэалізацыі праекта выдаткавана больш Вr1,3 млн. Большая частка сродкаў была выдзелена з абласнога бюджэту і каля Вr200 тыс. спонсарскай дапамогі аказалі лясгасы Магілёўскага рэгіёна.

Текст - БЕЛТА

Фото - районная газета "Радзіма"

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая