У Магілёўскай вобласці ў снежні запланавана правядзенне каля 150 ёлачных кірмашоў, паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
Продаж зялёных прыгажунь у перадсвяточныя і святочныя дні будуць весці лясгасы Магілёўскай вобласці. Толькі на тэрыторыі Магілёва вызначана больш за 20 месцаў па рэалізацыі жывых елак. Гэта як адкрытыя пляцоўкі ў месцах масавага знаходжання людзей на цэнтральных вуліцах абласнога цэнтра, рынкі, міні-рынкі, так і павільёны прадпрыемства «Магілёўзелянбуд». У Бабруйску для рэалізацыі жывых елак вызначана 10 добраўпарадкаваных пляцовак. Таксама ёлачныя кірмашы разгорнуцца ў кожным райцэнтры. Акрамя таго, грамадзяне змогуць набыць елкі непасрэдна ў лясніцтвах па месцы жыхарства.
Першыя нарыхтоўкі елак і іх рэалізацыя ўжо пачалася. Перш за ўсё гэта заказы арганізацый і прадпрыемстваў, але асноўная праца прыйдзецца напярэдадні каталіцкага Раства. Нарыхтоўкай навагодніх дрэў займаюцца лясгасы падчас высечак па расчыстцы прыдарожных палос, суцэльных санітарных высечак лесу і на спецыяльных плантацыях.
Ёлачныя базары пачнуць працаваць у вобласці ў другой палове снежня. Рэкамендуемая арыенціровачная цана жывых ялін будзе залежаць ад вышыні навагодняй прыгажуні (1-20 м) прыкладна ад Вr6 да Вr84.
Зараз гандлёвымі арганізацыямі вобласці з вытворцамі рэспублікі і імпарцёрамі узгоднены асартымент, вядзецца назапашванне і арганізаваны продаж ёлачных упрыгожванняў, штучных ёлак, карнавальных касцюмаў і іншых тавараў з каляднай і навагодняй тэматыкай, а таксама фарміруюцца салодкія падарункавыя наборы.
Гандлёвыя аб’екты плануюць правесці не менш за 250 пераднавагодніх і калядных кірмашоў, больш за 2 тыс. перадсвяточных распродажаў. На тэрыторыі рэгіёна пройдуць і традыцыйныя дні зніжак: з 23 па 25 снежня – «Навагодні бум», а 6-7 студзеня – «Калядны цэнапад».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59