Пераднавагодні кірмаш адбудзецца 21-24 снежня ў Лядовым палацы абласнога цэнтра. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Наведвальнікі кірмашу змогуць набыць цацкі, падарункі, упрыгожванні, аўтарскія лялькі, абноўкі да свята, прадукты, прысмакі да навагодняга стала і інш.
Акрамя гэтага, кожны дзень на выставе будуць адбывацца выступленні дзіцячых творчых калектываў, майстар-класы па мастацкім майстэрстве для дзяцей і дарослых, конкурсы малюнкаў. Таксама запланавана дабрачынная акцыя па зборы сродкаў для Магілёўскага дзіцячага хоспіса.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59