Рус Бел Eng 中文

Методыка магілёўскіх урачоў запатэнтавана Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці

Ацэнка ступені сінхранізацыі спантанага дыхання пацыента і апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх распрацавана загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі кардыяхірургічнага цэнтра Магілёўскай абласной бальніцы Уладзімірам Дудко ў сааўтарстве з анестэзіёлагам-рэаніматолагам Артурам Ліпніцкім пад кіраўніцтвам доктара медыцынскіх навук Аляксея Марачкова. Методыка запатэнтавана ў Мінску Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці.

Штучная вентыляцыя лёгкіх (ШВЛ) – адзін з ключавых метадаў інтэнсіўнай тэрапіі, прымяняецца для лячэння вострай дыхальнай недастатковасці ў цяжкіх пацыентаў. Прычым, як патлумачыў Уладзімір Дудко, апарат ШВЛ можа падключацца да пацыентаў, якія зусім не дыхаюць самастойна, як кажуць рэаніматолагі – з цалкам выключаным спантанным дыханнем, а таксама да пацыентаў, у якіх спантаннае дыханне часткова захавана. І гэты другі метад асабліва актуальны для хворых, якія маюць патрэбу ў працяглай штучнай вентыляцыі лёгкіх. У такой сітуацыі, каб пазбегнуць непажаданых пабочных эфектаў, цяжкіх ускладненняў, вельмі важна сінхранізаваць дыханне пацыента і апарата ШВЛ, што было вельмі няпроста.

Але методыка, распрацаваная Уладзімірам Дудко і яго калегамі, дазваляе выразна ўстанаўліваць ступень дэсінхранізацыі, прычыну, якая яе выклікае, і, такім чынам, аператыўна прымяняць меры, якія садзейнічаюць сінхранізацыі дыхання пацыента і апарата ШВЛ.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая