Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» 13 снежня з 14.00 да 20.00. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла дырэктар Магілёўскага аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.
Маштабны дабрачынны абласны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» праводзіцца ў рэгіёне шосты раз напярэдадні навагодніх і калядных святаў. «Дзіцячыя дамы і інтэрнатныя ўстановы знаходзяцца на дзяржаўным фінансаванні, для многіх арганізацый і прыватных асоб ужо стала добрай традыцыяй аказваць ім пасільную дапамогу, – адзначыла Ірына Фісюк. – Аднак у нашым грамадстве ёсць шмат дзяцей, якія знаходзяцца ў вельмі складанай сітуацыі і практычна не атрымліваюць дапамогі ў выглядзе прыватных ахвяраванняў. Пры гэтым іх матэрыяльнае становішча часта намнога горшае, чым у тых, хто знаходзіцца на дзяржзабеспячэнні».
Марафон, які працягнецца да 31 студзеня 2018 года, будзе ўключаць цэлы комплекс мерапрыемстваў. Адным з такіх стане аднайменны тэлемарафон. «Тры гады таму нашу ініцыятыву падтрымала ТРК «Магілёў». Цяпер сумесны праект стаў неад’емнай часткай рэгіянальнай акцыі», – адзначыла Ірына Фісюк.
Цяпер прапрацоўваецца спіс гасцей, якія прыйдуць 13 снежня ў студыю. Гэта будуць прадстаўнікі розных дабрачынных арганізацый, «Беларускага дзіцячага фонду», прамысловых прадпрыемстваў, дзіцячых сацыяльных і навучальных устаноў, медыкі, дэпутаты і іншыя. «Раней у акцыі прымалі ўдзел у асноўным магілёўцы. У мінулым годзе адгукнуліся жыхары Касцюковіч, Краснаполля і Мсціслава. Спадзяёмся, хвалю падхопяць і іншыя райцэнтры», – адзначыла Ірына Фісюк.
Для праекта ТРК «Магілёў» рыхтуе відэаролікі, якія расказваюць аб лёсах канкрэтных людзей, складаных жыццёвых сітуацыях, медыцынскіх установах, асаблівых дзецях, а таксама сюжэты, якія змяшчаюць карысную інфармацыю. Некаторыя з іх тэлегледачы ўжо маглі бачыць у эфіры. Але тэматычныя матэрыялы рэгулярна папаўняюць відэабанк. Напрыклад, на днях здымачная група працавала ў Мсціславе і Круглым.
Дзякуючы 6-гадзіннаму марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы разам!», які праходзіў у прамым эфіры ў 2016 годзе, было сабрана больш за Br32 тыс. Гэтыя сродкі выдаткавалі на набыццё абсталявання для сэнсарнага пакоя ў абласным цэнтры карэкцыйнага навучання і развіцця, набыты велатрэнажор і бегавая дарожка для кабінета лячэбнай фізкультуры Веснаўскага дома-інтэрната Глускага раёна, аказана дапамога цяжкахворым дзецям, якія маюць патрэбу ў лячэнні. Пра лёсы гэтых дзяцей тэлегледачы змогуць даведацца 13 снежня.
У гэтым годзе грошы плануюць накіраваць на абсталяванне сэнсарных пакояў у Мсціслаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дапаможнай школе горада Магілёва. Асноўная частка сродкаў пойдзе на адрасную дапамогу дзецям-інвалідам і хворым дзецям.
Прыняць удзел у марафоне можа любы жадаючы, арганізаваўшы ўласную акцыю для дзяцей альбо пералічыўшы сродкі на дабрачынны рахунак Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд».
Р/р BY45BLBB30150700038162001001 ў дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Магілёўскай вобласці BIC BLBBBY2X, УНП 700038162 КОД 739, АКПА 05809574, АРІП BY25BLBB31350700038162001002 з паметкай «МАРАФОН», e-mail: bdf.m@mail.ru, (8-0222) 73 -75-73, http://bdf.mogilev.by.
«Спадзяёмся, да добрай справы падключацца ўсе неабыякавыя жыхары рэгіёна. Сумеснымі намаганнямі мы зможам падарыць простую радасць навагодняга свята тым, хто пазбаўлены яе ў звычайным жыцці, – сказала Ірына Фісюк. – За званок па гарадскім нумары 8 902 215 1111 велічыня ахвяравання складзе Br3. Абаненты МТС могуць набраць *222*5 #, і з іх рахунку спішацца Br2,04. Такі маленькі ўклад кожнага стане вялікай дапамогай у жыцці дзяцей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка