У Магілёве адзначаць 100-годдзе з дня ўтварэння органаў ЗАГСа Беларусі. Урачысты прыём, прысвечаны юбілейнай даце, адбудзецца 8 снежня ў культурна-забаўляльным цэнтры «Рэнесанс» (вул.Чалюскінцаў, 64а), паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле ЗАГСа Магілёўскага гарвыканкама.
У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі аддзелаў ЗАГСа рэгіёна, ветэраны вобласці, прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама, кіраўніцтва горада і вобласці, якое курыруе дзейнасць структуры.
У праграме ўрачыстасці запланавана фотавыстава рэгістрацый шлюбаў, дэманстрацыя фільма пра стогадовую гісторыю развіцця ЗАГСаў вобласці, афіцыйная частка і канцэртная праграма.
Сёння жыхароў Магілёўскай вобласці абслугоўвае 25 аддзелаў ЗАГСа.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2020 - 15:17
29.07.2020 - 12:46
10.07.2020 - 14:16
09.07.2020 - 15:34