Галасуючым на мясцовых выбарах у 2018 годзе ў залежнасці ад месца жыхарства будзе выдавацца ад аднаго да трох бюлетэняў для абрання дэпутатаў у адпаведныя абласны, базавы і першасны ўзроўні Саветаў. Такую інфармацыю размясціў Цэнтрвыбаркам Беларусі.
Дыферэнцыяцыя звязана з тым, што грамадзяне, акрамя тых, якія жывуць у Мінску, выбіраюць адначасова дэпутатаў рознага ўзроўню па адпаведных акругах. Напрыклад, той, хто пражывае ў сельскім населеным пункце, для галасавання атрымлівае адразу тры бюлетэні – па выбарах дэпутатаў абласнога Савета, раённага Савета і сельскага Савета.
Пры гэтым грамадзяне маюць права загадзя праверыць наяўнасць уласных дадзеных у спісе выбаршчыкаў. Для гэтага з 2 лютага 2018 г. (на ўчастках для галасавання, утвораных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, – з 15 лютага) можна звярнуцца ва ўчастковы выбаркам па месцы рэгістрацыі і ўдакладніць уключэнне сваёй кандыдатуры ў спіс выбаршчыкаў, а таксама праверыць правільнасць названых звестак.
Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, будзе размеркавана ў агульнай колькасці ў Мінску крыху больш за 18 тыс. мандатаў. Галасаванне ў асноўны дзень будзе арганізавана з 8.00 да 20.00. Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку, які ўваходзіць у спіс, пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або аднаго з дакументаў, выдадзеных упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі краіны. Гэта ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, пасведчанне кіроўцы, пенсійнае пасведчанне або пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), студэнцкі білет, даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), від на жыхарства (для грамадзян Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі).
Калі выбаршчык па стане здароўя або іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці на ўчастак, ён мае права пісьмова ці вусна звярнуцца ва ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне дома.
Аддаць свой голас датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага (з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59