Рус Бел Eng 中文

У Магілёве 11 снежня пройдуць адборачныя туры конкурсаў фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

У Магілёве 11 снежня пройдуць адборачныя туры конкурсаў Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Так, у 10.30 у канцэртнай зале «Магілёў» адбудзецца праслухоўванне прэтэндэнтаў на права ўдзелу ў міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая