Латвійская дэлегацыя наведае Магілёў 12-14 снежня. Візіт адбудзецца ў рамках рэалізацыі дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве ў сферы культуры і мастацтва паміж Магілёўскай дзяржаўнай гімназіяй-каледжам мастацтваў і Наўенскай музычнай і мастацкай школай, паведамілі карэспандэнту сайта ў гарвыканкаме.
Узначаліць дэлегацыю гасцей віцэ-прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі музычных школ «Con Anima», дырэктар прэстыжных міжнародных фестываляў і конкурсаў, член міжнароднай канфедэрацыі акардэаністаў Сподрыс Качанс.
Праграмай візіту запланаваны майстар-класы вядучых педагогаў гімназіі-каледжа мастацтваў, круглы стол «Праблемы прафесійнай падрыхтоўкі музыкантаў-выканаўцаў на сучасным этапе». Таксама 13 снежня ў 11.00 пачнецца канцэрт-прэзентацыя гімназіі-каледжа мастацтваў з удзелам салістаў, аркестравых і харавых калектываў установы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07