Рус Бел Eng 中文

Турнір па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай пройдзе у Магілёве 10 снежня

Турнір па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай адбудзецца ў магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» 10 снежня.

У штогадовым мемарыяле, які ў гэтым годзе пройдзе ў пяты раз, прымуць удзел каманды магілёўскай «Надзеі», мінскага «Космасу», віцебскага «Універсітэта-95» і мужчынская дружына Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Турнір праводзіцца з 2013 года па ініцыятыве галоўнага футбольнага ведамства краіны і магілёўца Аляксандра Ластачкіна, які працаваў трэнерам у жаночым футболе больш за 20 гадоў. Нагода для арганізацыі мемарыяла была сумнай – на 37-м годзе жыцця памерла ад раку адна з самых тытулаваных беларускіх футбалістак Святлана Рыжова. Спартыўныя спаборніцтвы сталі традыцыйнымі, каб землякі памяталі тых, хто ўнёс дастойны ўклад у развіццё спорту.

Матчы пачнуцца ў 11.00. Закрыццё і ўзнагароджанне удзельнікаў – у 15.30. Уваход вольны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая