ААТ «Магілёўліфтмаш» плануе у 2018 годзе пачаць выпуск травалатараў, паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства Ігар Фролкін.
У цяперашні час сумесна з кітайскімі партнёрамі выраблены ўзор травалатара (бесступеньчатая дарожка, якая рухаецца), які паспяхова прайшоў выпрабаванні на электрамагнітную сумяшчальнасць па адпаведных стандартах тэхнічнага рэгламенту бяспекі машын і абсталявання. Зараз праводзяцца прыёмачныя і сертыфікацыйныя выпрабаванні, якія плануецца завяршыць да канца бягучага месяца.
Травалатар уяўляе сабой больш сучасны і функцыянальны аналаг класічных і звыклых ступеньчаых эскалатараў, выпуск якіх на прадпрыемстве асвоілі ў бягучым годзе і ўжо пачалі рэалізацыю ў Расію. Ён дазваляе перамяшчаць пасажыраў у гарызантальным і ў вертыкальным кірунку. Асноўнае адрозненне травалатара ў тым, што рух ажыццяўляецца на абсалютна роўнай і гладкай паверхні. На эскалатары ж дарожка трансфармуецца ў прыступкі. «Такая канструкцыя травалатара дазваляе зрабіць транспарціроўку больш зручнай, асабліва гэта тычыцца калясак, грузавых калясак і іншага багажу», – растлумачыў суразмоўца. Акрамя таго, яны здольныя прапускаць большую колькасць пасажыраў, чым эскалатары.
Паводле яго слоў, на сённяшні дзень травалатары з’яўляюцца вельмі папулярнымі і запатрабаванымі ва ўсім свеце. «Нашыя асноўныя партнёры, калі праводзяць тэндары на закупку эскалатараў, разглядаюць і магчымасць набыцця травалатараў, таму, каб не губляць заказчыкаў і быць канкурэнтаздольнымі, мы асвоілі новую прадукцыю», – адзначыў Ігар Фролкін.
Пакуль «рухальныя тратуары» будуць збірацца пераважна з імпартных камплектуючых – кітайскіх, але паралельна будзе весціся паступальная лакалізацыя іх вытворчасці.
«Магілёўліфтмаш» з’яўляецца вядучым вытворцам ліфтавага абсталявання ў краінах СНД, выпускае ліфты пасажырскія (ад 225 кг да 1275 кг), грузавыя (ад 100 кг да 6300 кг), грузапасажырскія, бальнічныя і нестандартныя ліфты, а таксама ліфтавае абсталяванне і запасныя часткі для рамонту, замены і мадэрнізацыі старых ліфтаў, няпрофільнае абсталяванне і спажывецкія тавары. Прадпрыемства заснавана ў 1966 годзе (пераўтворана ў ААТ у 2013 годзе). Тут працуе каля 4,5 тыс. чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24