У навагоднюю ноч неба над Магілёвам расквеціць святочны феерверк. Арганізаваць гэту маляўнічую падзею ўзялася адна з кампаній сотавай сувязі, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.
Плануецца, што нябесная феерыя пачнецца 1 студзеня ў 1.30 і прадоўжыцца 10 хвілін.
Акрамя таго, у першы дзень 2018 года ў абласным цэнтры адбудзецца танцавальны марафон. Месцам правядзення галоўнага гарадскога свята абрана плошча Славы. Тут з 1.00 да 4.00 жыхароў і гасцей Магілёва чакаюць конкурсы, інтэрактыўныя гульні, разнастайныя розыгрышы, шоу хадулістаў з навагоднімі сюрпрызамі, цыркавыя трукі. Чакаецца, што ў навагоднюю ноч выступяць найлепшыя харэаграфічныя і вакальныя калектывы абласнога цэнтра. Галоўнымі героямі ўрачыстасці стануць Дзед Мароз, Снягурка і сімвал 2018 года – Сабака.
Па матэрыяле ТРК «Магілёў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59