Больш за 300 дзяўчат і юнакоў збярэ калядны дабрачынны баль у БДУ 12 снежня, як паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Падчас мерапрыемства адбудзецца дабрачынны аўкцыён з лотамі і таргамі, дзе ўсім удзельнікам будуць прапанаваны арыгінальныя ўпрыгожванні ручной працы, паслугі фатографаў, мастакоў, майстар-класы па танцах і вакале. Атрыманыя сродкі будуць накіраваны выхаванцам Асіповіцкай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату.
Запамінальным стане выкананне вальса першакурсніцамі філалагічнага факультэта БДУ і курсантамі ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Таксама на Калядным балі выступяць артысты Творчага саюза БДУ.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі філалагічны факультэт і Творчы саюз ВНУ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31