Сем пажараў адбылося за выхадныя ў Магілёўскай вобласці. Адзін з іх скончыўся гібеллю, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Так, днём 10 студзеня па не ўстаноўленай пакуль прычыне загарэўся жылы дом у в. Боні Касцюковіцкага раёна. Паколькі дом размешчаны на ўскраіне вёскі, мясцовыя жыхары выявілі ўзгаранне, калі дах ўжо палаў. Агонь не пакінуў шанцаў на выратаванне 73-гадовага гаспадара – яго без прыкмет жыцця знайшлі на канапе. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць у доме, пашкоджаны сцены дома.

Сапраўдны вогненны перапалох адбыўся 8 студзеня ўвечары ў пяціпавярховым жылым доме па вул. Ульянаўскай у Бабруйску. У адсутнасць 42-гадовай гаспадыні загарэлася двухпакаёвая кватэра на чацвёртым паверсе. Трывогу забілі суседзі, у кватэры якіх ужо пачаў прасочвацца дым. Ратавальнікі аператыўна ўтаймавалі стыхію. І ўсё ж агонь ужо паспеў сур’ёзна пагаспадарыць: знішчана канапа, пашкоджана маёмасць, закураны сцены па ўсёй плошчы. Як мяркуецца, прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні.



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую