Больш за 30 апавяшчэнняў адрасавалі таксістам па выніках камеральнага кантролю, праведзенага з пачатку года інспекцыяй МПЗ па Магілёўскай вобласці. Выяўлены асобныя нядобрасумленныя плацельшчыкі, якія змяншалі падаткаабкладаемую выручку, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Так, выкарыстоўваючы сістэму кантролю касавага абсталявання (СККА) спецыялісты супаставілі памер выручкі, фактычна атрыманы перавозчыкамі ад рэалізацыі паслуг, з сумамі, якія былі адлюстраваны ў падатковых дэкларацыях. У выніку праверкі транспартнікам павялічылі падатковыя абавязацельствы перад бюджэтам на Br870.
Зараз да сістэмы кантролю падключаны касавыя апараты таксі (таксаметры), аўтагазазаправачных станцый і гандлёвыя аўтаматы.
У інспекцыі МПЗ нагадалі, што заканчваецца падключэнне да сістэмы касавага абсталявання буйных гандлёвых аб’ектаў з гандлёвай плошчай 650 кв. м і больш. Крайні тэрмін устаноўкі сродкаў кантролю падатковых органаў (СКПО) – да 1 сакавіка 2018 года.
Таксама ідзе ўстаноўка СКПО на касавае абсталяванне юрыдычных асоб. У гарадах абласнога падпарадкавання і Мінску падключэнне пачнецца з 1 лютага 2018 года, раённага падпарадкавання – з 1 чэрвеня 2018 года, на ўсёй тэрыторыі Беларусь – з 1 ліпеня 2018 года.
Для таго каб правесці работу своечасова, патрабуецца ў найбліжэйшы час скласці грамадзянска-прававы дагавор на ўстаноўку, абслугоўванне, зняцце СКПО з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах».
Падключэнне касавага абсталявання да СККО будзе ажыццяўляцца ў тэрміны, устаноўленыя графікамі, распрацаванымі і размешчанымі на сайце РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» і сайце МПЗ у раздзеле «Сістэма кантролю касавага абсталявання».
За выкарыстанне касавага абсталявання без СКПО па заканчэнні тэрмінаў, устаноўленых заканадаўствам, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч.1 арт. 12.20 КаАП.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24