Рус Бел Eng 中文

У цэнтры Магілёва перакрыюць рух транспарту вечарам 13 снежня

У цэнтры Магілёва перакрыюць рух транспарту ўвечары 13 снежня. Адпаведнае рашэнне прынята ў сувязі з падрыхтоўкай святочных мерапрыемстваў, паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле энергетыкі і транспарту ўпраўлення эканомікі гарвыканкама.

Так, з 20.30 да 22.00 будзе закрыты праезд па вуліцах Ленінскай (на ўчастку ад праспекта Міра да вуліцы Міронава), Піянерскай (ад вуліцы Міронава да вуліцы Буянава), Міронава (ад вуліцы Піянерскай да бульвара Леніна).

Грамадскі транспарт будзе працаваць з улікам перакрыцця руху.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая