Рус Бел Eng 中文

У Бабруйску адкрыўся кірмаш «Калядны Гасцінец»

Кірмаш «Калядны Гасцінец» адкрыўся сёння ў Цэнтры культуры Бабруйскага раёна (вул.Савецкая, 77а). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Па словах суразмоўцаў, у рэспубліканскім універсальным кірмашы прымаюць удзел больш за 20 беларускіх прадпрыемстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў. Яны прывезлі шырокі асартымент прамысловых тавараў: святочныя і навагоднія ўпрыгожванні, дэкарацыі, падарункі, сувеніры, адзенне, галаўныя ўборы, шторы, пасцельныя прыналежнасці, касметыку, парфуму, біжутэрыю, посуд, травы, бальзамы, мёд і інш. Таксама тут можна набыць прадукты харчавання і кандытарскія вырабы.

Кірмаш будзе працаваць штодзённа з 10.00 да 19.00. У апошні дзень – 17 снежня – з 10.00 да 15.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая