Да ініцыятывы ЕС «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі» далучылася яшчэ 20 гарадоў Беларусі. Цырымонія падпісання дэкларацыі аб далучэнні адбылася ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай сумесным дзеянням у рамках ініцыятывы.
Ад Магілёўскай вобласці ў папулярны еўрапейскі рух уліліся Быхаў, Бабруйск, Краснаполле, Мсціслаў, Слаўгарад. Яны прынялі абавязацельствы скараціць выкіды вуглякіслага газу да 30% да 2030 года і распрацаваць план дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце.
Усяго ў ініцыятыве ўдзельнічаюць 38 беларускіх гарадоў, якія садзейнічаюць выкананню абавязацельстваў Беларусі ў рамках Парыжскага пагаднення па змяненні клімату.
Міжнародная канферэнцыя «Пагадненне мэраў – Усход: сумесныя дзеянні ў галіне клімату і энергіі» праходзіць у Мінску з 13 па 14 снежня. У ёй прымае ўдзел больш за 150 прадстаўнікоў нацыянальных органаў улады Беларусі і краін-удзельніц пагаднення мэраў (Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны), структур Еўрапейскага саюза, міжнародных фінансавых устаноў, гарадоў-падпісантаў пагаднення ў Беларусі. Канферэнцыя праводзіцца з мэтай наладжвання эфектыўнага супрацоўніцтва мясцовых улад, грамадскіх арганізацый і нацыянальных органаў дзяржкіравання ў сферы энергетыкі і клімату. Усяго больш за 7 тыс. гарадоў і раёнаў у розных краінах ужо далучыліся да еўрапейскай ініцыятывы.
Па матэрыялах БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую