Вызначаны пункты продажаў, дзе можна будзе набыць у Магілёве навагодняе дрэва – іх каля 20. Як звычайна, гэта будуць рынкі і міні-рынкі, пляцоўкі ў спальных раёнах абласнога цэнтра, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
У горадзе на Дняпры можна будзе знайсці прадукцыю Магілёўскага, Бялыніцкага, Быхаўскага і Чавускага лясгасаў. Таксама елкі і хвоі будуць рэалізоўваць індывідуальныя прадпрымальнікі.
З 22 па 31 снежня з 10.00 да 20.00 ёлачныя кірмашы будуць працаваць на пляцоўках па вул.Цярохіна, д.9 (раён ГЦ «Атлас»), вул.Бялыніцкага-Бірулі (раён д.11) і вул.Пысіна (раён прыпыначнага пункта «Зялёны гай» па накіраванні ў цэнтр горада).
З 27 па 31 снежня з 13.00 да 19.00 ялінку можна будзе купіць на пляцоўках і міні-рынках «Дубровенскі», «Алімпійскі», па пр-це Віцебскім, па вул.Маўчанскага (у раёне ГЦ «Кантынент»), па вул.Астроўскага , па пр-це Шміта (у раёне дома № 11), «Прыдарожны», «Казіміраўскі», па вул.Каштанавай д.2, вул.Каралёва д.25, а таксама па вул.Бялыніцкага-Бірулі (раён магазіна «Бруснiчка»), па вул.Першамайская (раён Прывакзальнай плошчы) і на рынку «Віленскі» (вул.Лазарэнкі).
Навагоднія дрэвы будуць рэалізоўваць не толькі на ёлачных базарах, але і непасрэдна ў лясгасах. Цэны на іх, у параўнанні з мінулым годам, вырастуць прыкладна на 10%. Так, дрэва да 1 м абыдзецца (з улікам ПДВ) прыкладна ў Br6,2; 1,1-2 м – Br8,2; 2,1-3 м – Br17,1. Не варта забываць, што трэба да самага дома захоўваць чэк, які пацвярджае законнасць набыцця навагодняга дрэва.
У той жа час на аўтамабільных дарогах і ў лясах пачнуцца рэйды, падчас якіх лясная ахова разам з Дзяржаўтаінспекцыяй будзе сачыць за тым, каб у лясах не было незаконнай парубкі дрэў. Арганізуюць працу мабільных пастоў. Для фізічных асоб памер штрафу за незаконна ссечанае навагодняе дрэва – да 50 базавых велічынь, да таго ж прыйдзецца кампенсаваць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59