Рус Бел Eng 中文

Сярод маладых аўтараў аб’яўлены конкурс, прысвечаны 100-годдзю газеты «Магілёўская праўда»

Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці», Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага саюза журналістаў, кафедра літаратуры і міжкультурных камунікацый МДУ імя А. А. Куляшова праводзяць творчае спаборніцтва сярод маладых аўтараў (да 30 гадоў), прысвечанае 100-годдзю газеты «Магілёўская праўда».

У конкурсным эсэ неабходна адлюстраваць ролю і значэнне выдання ў сучасным свеце. Матэрыялы трэба адпраўляць па адрасе mogved@gmail.com да 25 снежня 2017 года.

Вынікі будуць падведзены да 23 студзеня 2018 года. Пераможцы атрымаюць прызы.

Першы нумар «Магілёўскай праўды» пабачыў свет 23 студзеня 1918-га. Вядома, тады і называлася газета па-іншаму, і дызайн быў не вельмі, і да стылю матэрыялаў цяперашнія тэарэтыкі маглі б прычапіцца. Але, галоўнае, у Прыдняпроўі з’явілася выданне, якое жыло клопатамі свайго часу.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая