Рус Бел Eng 中文

З 1 студзеня 2018 года ў суб’ектаў гаспадарання стане больш магчымасцяў атрымаць адтэрміноўку і растэрміноўку выплаты ўвазной мытнай пошліны

Магілёўская мытня паведамляе, што з 1 студзеня 2018 года ў сувязі з пачаткам дзеяння Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза ў суб’ектаў гаспадарання стане больш магчымасцяў атрымаць адтэрміноўку або растэрміноўку выплаты ўвазной мытнай пошліны.

Так, дзеючым заканадаўствам прадугледжана магчымасць змянення тэрмінаў выплаты ўвазных мытных пошлін у форме адтэрміноўкі ці растэрміноўкі – на 2 месяцы (для тавараў, якія хутка псуюцца) і 6 месяцаў з выплатай працэнтаў за іх выкарыстанне.

Новае заканадаўства, якое ўступае ў сілу з 1 студзеня 2018 года, пашырае магчымасць, умовы і пералік тавараў, у дачыненні да якіх плацельшчыку мытных плацяжоў можна змяніць тэрміны выплаты ўвазной мытнай пошліны ў выглядзе:

– адтэрміноўкі выплаты ўвазных мытных пошлін на тэрмін не больш за 1 месяц з выплатай працэнтаў за адтэрміноўку. Пры гэтым адсутнічаюць абмежаванні па катэгорыях ўвозімых тавараў, па якіх прадастаўляецца адтэрміноўка;

– адтэрміноўкі ці растэрміноўкі выплаты ўвазных мытных пошлін на тэрмін не больш за 6 месяцаў без выплаты працэнтаў за адтэрміноўку або растэрміноўку, пры наяўнасці такіх падстаў, як: прычыненне плацельшчыку шкоды ў выніку стыхійнага бедства, тэхналагічнай катастрофы або іншых абставін непераадольнай сілы; затрымка плацельшчыку фінансавання з рэспубліканскага бюджэту або аплаты выкананага дзяржаўнага заказу; ажыццяўленне паставак у рамках міжнародных дамоў, адным з бакоў якіх з’яўляецца Беларусь; увоз на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза арганізацыямі, якія ажыццяўляюць сельскагаспадарчую дзейнасць, альбо пастаўка для названых арганізацый пасадкавага або пасяўнога матэрыялу, сродкаў аховы раслін, сельскагаспадарчай тэхнікі, аб’ектаў племянной жывёлагадоўлі (племянных сельскагаспадарчых жывёл, птушкі, рыбы і іншых аб’ектаў племянной жывёлагадоўлі), племянной прадукцыі (матэрыялу), прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца для кармлення жывёл;

– адтэрміноўкі ці растэрміноўкі выплаты ўвазных мытных пошлін на тэрмін не больш за 6 месяцаў з выплатай працэнтаў за адтэрміноўку або растэрміноўку, пры наяўнасці такой падставы, як увоз на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза тавараў для выкарыстання ў прамысловай перапрацоўцы, у тым ліку сыравіны, матэрыялаў, тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запасных частак да яго.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая