Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці ўтворана 750 участкаў для галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання

У Магілёўскай вобласці ўтворана 750 участкаў для галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання, паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі.

У санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, створана 35 участкаў.

У параўнанні з мясцовымі выбарамі 2014 года колькасць участкаў скарацілася, што звязана з дэмаграфічнымі працэсамі.

З моманту ўтварэння ўчасткаў для галасавання пачынаецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбаркамаў. Гэтым правам валодаюць палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне. Раённымі выканкамамі і адміністрацыямі Магілёва і Бабруйска, якія ўтвараюць камісіі, на афіцыйных сайтах апублікаваны паведамленні аб часе і месцы прыёму дакументаў, а таксама графікі працы выканкамаў 30-31 снежня. Участковыя выбаркамы павінны быць утвораны не пазней за 3 студзеня 2018 года.

Усяго на выбарах 18 лютага ў Магілёўскай вобласці трэба будзе абраць 2 556 дэпутатаў, у тым ліку 1 746 у сельскія, 80 – у гарадскія, 675 – у раённыя Саветы, а таксама 55 дэпутатаў у абласны Савет.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая