У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2017 года і студзені 2018-га, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Бальнічныя арганізацыі 23 снежня і 20 студзеня будуць працаваць па графіку суботняга дня, 24 снежня - выхаднога дня, 25 снежня і 1 студзеня - святочнага дня, 2 студзеня - рабочага дня.
Работа амбулаторна-паліклінічных арганізацый, арганізацый пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічных арганізацый, аптэчных арганізацый і арганізацый медыцынскай тэхнікі 23 снежня і 2 студзеня будзе арганізавана па графіку работы суботняга дня, 24 снежня - выхаднога дня, 25 снежня і 1 студзеня - святочнага дня, 20 студзеня - рабочага дня.
У выхадныя і святочныя дні амбулаторна-паліклінічныя ўстановы, прыёмныя аддзяленні бальніц, траўматалагічныя пункты, аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі будуць узмоцнены найбольш кваліфікаванымі спецыялістамі. З ліку кіруючага складу арганізуюць адміністрацыйныя дзяжурствы ва ўпраўленнях аховы здароўя аблвыканкамаў, камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, а таксама падпарадкаваных арганізацыях аховы здароўя і дома.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01