Рус Бел Eng 中文

У Магілёве міліцыя канфіскавала ў нядобрасумленных прадаўцоў амаль 80 тыс. петардаў і феерверкаў

Амаль 80 тыс. петардаў і феерверкаў канфіскавалі ў нядобрасумленных прадаўцоў у Магілёве. Такі вынік традыцыйных рэйдаў міліцыі напярэдадні навагодніх святаў.

Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама адзначылі, што ў апошнія гады жадаючых падзарабіць гандлем з рук піратэхнікай становіцца менш. Аператыўнікі таксама правяраюць дакументы ў прадаўцоў легальных кропак. Адказваць па законе прыйдзецца і тым, хто не выконвае правілы па ўжыванні піратэхнікі.

«Выкарыстанне на вуліцах петард і феерверкаў кваліфікуецца як дробнае хуліганства. Прычым пры ўмове, што гэта не пацягнула сумных наступстваў. У адваротным выпадку дзеянне кваліфікуецца як грубае парушэнне грамадскага парадку і цягне за сабой крымінальную адказнасць, – заўважыў намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Паркоў. – У мінулым годзе было зарэгістравана два выпадкі, дзе пры выкарыстанні піратэхнікі грамадзяне атрымалі калецтвы, цялесныя пашкоджанні».

УУС Магілёўскага аблвыканкама звяртае ўвагу, што небяспечнай можа быць і сертыфікаваная піратэхніка пры няправільным выкарыстанні. Нельга падпальваць петарды ў грамадскіх месцах, кватэрах, памяшканнях, разбіраць іх, запускаць паблізу дамоў і машын, пры моцным ветры.

Па матэрыялах АНТ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая