Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці каля 70 мабільных пастоў будуць ахоўваць лес ад незаконнай вырубкі елак

У Магілёўскай вобласці каля 70 мабільных пастоў будуць ахоўваць лес ад незаконнай вырубкі елак, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

Да працэсу падключацца Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, прадстаўнікі Мінпрыроды, МУС і іншых кантралюючых органаў. За выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства будуць таксама сачыць 95 фотапастак.

«Практычна ўсе працаўнікі дзяржлесааховы будуць задзейнічаны да канца снежня. Пасты на аўтадарогах будуць правяраць наяўнасць дакументаў для дазволу правозу лясных прыгажунь. У гэтым сезоне ўжо спынена адно парушэнне: у Магілёўскім раёне быў спынены трактар, які перавозіў 15 елак без дазволу», – заўважылі суразмоўцы. У цэлым жа выяўленых парушэнняў з кожным годам становіцца менш.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая