У цэнтры Магілёва перакрыюць рух транспарту днём 20 снежня. Адпаведнае рашэнне прынята ў сувязі з падрыхтоўкай да правядзення святочных мерапрыемстваў, паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле энергетыкі і транспарту кіравання эканомікі гарвыканкама.
Так, з 11.45 да 14.00 будзе закрыты праезд па вуліцах Ленінскай (на ўчастку ад праспекта Міра да вуліцы Міронава), Піянерскай (ад вуліцы Міронава да вуліцы Буянава), Міронава (ад вуліцы Піянерскай да бульвара Леніна).
Грамадскі транспарт будзе працаваць з улікам перакрыцця руху.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59