Рус Бел Eng 中文

БРСМ арганізуе ў Магілёве гарадскую спартландыю «Школьны кубак» для старшакласнікаў

Гарадская спартландыя «Школьны кубак» другі раз пройдзе ў Магілёве. Спаборніцтвы адбудуцца 20 снежня з 10.00 да 14.00 на базе спартыўнага комплексу Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання (праспект Шміта, 5в).

Удзельнікамі спаборніцтваў стануць навучэнцы 9-11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ абласнога цэнтра – члены ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Арганізатары правядуць спартландыю ў два этапы. Спачатку хлопцы творча прадставяць каманды: агучаць назву, дэвіз і прадэманструюць візітную картку. У другой частцы спаборніцтваў школьнікаў чакаюць эстафеты і стральба ў ціры.

Праграмай спаборніцтваў прадугледжана і культурная частка, якая ўключае экскурсію па ўніверсітэце харчавання, выступленні студэнцкай моладзі.

Арганізатарамі спартландыі выступаюць Магілёўскі гарадскі камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання». Галоўная мэта мерапрыемства – фарміраванне правільнага вольнага часу моладзі праз прадастаўленне магчымасці рэалізацыі спартыўных і творчых здольнасцяў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая