Рус Бел Eng 中文

Трыццаць другая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 26 снежня ў канферэнц-зале аблвыканкама

Трыццаць другая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 26 снежня ў канферэнц-зале аблвыканкама.

У рабоце сесіі прымуць удзел старшыня і члены Магаблвыканкама, члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты абласнога, гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі адміністрацый Магілёва і Бабруйска, кіраўнікі адміністрацыйных органаў кіравання і арганізацый , СМІ.

На парадку дня заяўлены два пытанні. Так, будуць разгледжаны асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці і рэгіянальны бюджэт на 2018 год.

Пачатак у 15.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая