Рус Бел Eng 中文

Апошні тэрмін выплаты збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці на 2018 год – 28 снежня

28 снежня 2017 года заканчваецца тэрмін выплаты збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці ў 2018 годзе.

Стаўка збору складае адну базавую велічыню ў год (Br23).

Рамесная дзейнасць ажыццяўляецца грамадзянамі па заяўным прынцыпе, без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Пералік відаў рамеснай дзейнасці змяшчаецца ў падпункце 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2005/05/16 № 225 «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці», які страчвае сілу 2018/01/11.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2017/10/09 № 364 «Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці» (далей – Указ № 364), які ўступае ў сілу з 2018/01/12, прадугледжана пашырэнне пераліку відаў рамесніцкай дзейнасці:

выраб і рамонт:

шорна-седлавых вырабаў;

гужавых павозак, саней і дзіцячых санак;

рыбалоўных снасцяў і прыстасаванняў для рыбалкі;

выраб і рамонт прадметаў і іх частак для асабістых (бытавых) патрэб грамадзян з дроту, шпагату, сінтэтычнай стужкі, бляхі, гліны, раслінных матэрыялаў мясцовага паходжання, у тым ліку з дрэва;

выраб, устаноўка і рамонт збудаванняў, інвентару і прылад для ўтрымання птушак, жывёл, пчол;

кавальская справа;

ручны выраб вязаных рэчаў;

ручное ткацтва, а таксама лапікавая тэхніка;

карункапляценне, макрамэ;

выраб пражы;

ручная вышыўка;

пляценне бісерам;

мастацкая апрацоўка і роспіс дрэва, каменю, косці, рога, металу, бляхі, шкла, керамікі, фанеры;

ручны выраб (кухоннага інвентару, цацак, інтэр’ерных лялек, дэкаратыўных пано, скрыначак, партсігараў, табакерак, попельніц, капілак, падсвечнікаў, дзвярных ручак, дэталяў і прадметаў упрыгожвання мэблі, бірулек, ключніц, кашалькоў, пальчатак, рукавіц, рамянёў, біжутэрыі, бранзалетаў, упрыгожванняў для валасоў, грабянёў, грабянцоў, дэкаратыўных дапаўненняў да адзення, статуэтак, ваз, гаршкоў і кашпо для кветак, такарных фігур, велікодных яек-маляванак, сувеніраў (у тым ліку на магнітнай аснове), ёлачных упрыгожванняў, рамак для фатаграфій, рам для карцін, дэкаратыўных рэек, вокладак, чахлоў для тэлефона, планшэта і акуляраў, вясельных аксесуараў);

выраб з валянай воўны;

пераплёт старонак, прадастаўленых спажыўцом;

выраб свечак;

выраб кветак і кампазіцый, у тым ліку з раслінных матэрыялаў мясцовага паходжання (за выключэннем кампазіцый з жывых кветак);

выраб дробных рэчаў са шкла, прыроднай і палімернай гліны, дрэва, прыроднай смалы і іх выкарыстанне для стварэння біжутэрыі, дэкаравання адзення;

выраб нацыянальнага беларускага касцюма (яго дэталяў) з захаваннем традыцыйнага крою і вышыўкі;

выраб віншавальных паштовак, альбомаў для фатаграфій, папак без прымянення поліграфічнага і друкарскага абсталявання;

выраб сельскагаспадарчага і садова-агароднага інструменту або яго частак, завастрэнне і рамонт нажавых вырабаў і прылад;

мастацкі выраб рэчаў з паперы і пап’е-машэ;

выраб нацыянальных музычных інструментаў у нефабрычных умовах;

выраб вітражоў;

дэкараванне прадметаў, прадстаўленых спажыўцом;

выраб паліваных і непаліваных печкавых кафляў, дэкаратыўных кафляў і пано-ўставак, кафляных карнізаў з прыроднай гліны метадам ручнога набівання або залівання ў гіпсавыя формы, прэсаваннем, ручной апраўкай, дэкараванне, глазуроўка;

выраб мыла;

гільяшыраванне;

іншая дзейнасць па стварэнні прадметаў творчасці, а таксама дзейнасць, якая ажыццяўляецца з прымяненнем ручной працы, за выключэннем відаў дзейнасці, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай, пры ажыццяўленні якіх выплачваецца адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб.

Указ № 364 дазваляе рамеснікам прадаваць тавары на рынках, кірмашах і ў майстэрнях, рэкламаваць іх у інтэрнэце, дастаўляць і перасылаць спажыўцу. Бязвыплатна навучаць рамеснай справе можна будзе не аднаго, а трох вучняў.

Да пачатку ажыццяўлення рамеснай дзейнасці грамадзянам неабходна:

–       выбраць адзін або некалькі відаў рамеснай дзейнасці (колькасць відаў дзейнасці не ўплывае на памер збору);

–       стаць на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства да пачатку ажыццяўлення такой дзейнасці (у інспекцыю падаецца заява, прад’яўляецца пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу);

–       –заплаціць у бюджэт рамесны збор – адну базавую велічыню.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца ў падатковы орган па месцы жыхарства альбо ў кантакт-цэнтр па тэлефоне 189.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая