Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 21 снежня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны месцу і ролі мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп, пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць пра сістэму Саветаў дэпутатаў у Беларусі, асноўныя напрамкі і формы іх працы, а таксама азнаёмяць з асноўнымі этапамі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання і інш.
У якасці дадатковай разгледзяць тэму прафілактыкі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці ў дачыненні да непаўналетніх. Напярэдадні святаў удзельнікам АДІ паведамяць і аб навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», захаванні правіл бяспекі. Акрамя таго, выступоўцы праінфармуюць аб актуальнасці страхавання індывідуальных жылых дамоў, дачных пабудоў у асенне-зімовы перыяд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка