У 2017 годзе супрацоўнікі Белаграпрамбанка правялі ўрокі па фінансавай граматнасці больш чым у 330 школах Магілёўскай вобласці. Наш рэгіён традыцыйна актыўна падключыўся да маштабнай рэспубліканскай акцыі «Твае першыя фiнансы».
Чацвёрты год запар праект праходзіў пры падтрымцы Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле прадстаўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, спартыўных федэрацый, кліентаў і партнёраў Белаграпрамбанка.
Сёння «Твае першыя фiнансы» па праву можна далучыць да самых маштабных і значных праектаў Беларусі ў галіне развіцця фінансавай граматнасці сярод падрастаючага пакалення. Па ўсёй краіне для вучняў 5-х класаў сельскіх і гарадскіх школ з верасня па лістапад супрацоўнікі Белаграпрамбанка праводзілі тэматычныя ўрокі. Яны сталі сапраўдным святам для дзяцей: яны прынялі актыўны ўдзел у віктарынах і конкурсах, разам з супрацоўнікамі банка патрэніраваліся ў вырашэнні эканамічных задач. Асаблівую ноту пазітыву ўносілі зносіны з вясёлым Агрыкам – казачным персанажам, сімвалам Дзіцячай ашчаднай праграмы Белаграпрамбанка «Расці вялікі!».
Самым важным момантам свята для дзяцей было ўручэнне маляўнічага ілюстраванага зборніка фінансавых апавяданняў на беларускай мове «Твае першыя фiнансы» і іншых памятных прызоў і падарункаў ад банка. Толькі ў Магілёве і Магілёўскім рэгіёне кнігу атрымала больш за 10 тыс. пяцікласнікаў.
Фармат выдання абраны не выпадкова. Сёння, у век электронных гаджэтаў, дзеці, на жаль, усё менш надаюць часу чытання. Ствараючы праект, банк хацеў прыцягнуць увагу дзяцей да кнігі як самай важнай крыніцы ведаў. Кніга ў форме займальных казак пра гісторыю з’яўлення грошай, карысці і неабходнасці банкаў, пра тое, як правільна карыстацца грашыма, што значыць быць фінансава граматным і сучасным, што такое ўклады, крэдыты, банкаўская аплатная картка і пра многае іншае. У кнізе ёсць нават слоўнічак фінансавых тэрмінаў. У выданні шмат карыснага для сябе знойдзе нават дарослы чалавек. Таму чытанне зборніка «Твае першыя фiнансы» можа стаць цікавым для ўсёй сям’і.
«Пазнавальны праект «Твае першыя фiнансы» распрацаваны ў першую чаргу для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія яшчэ толькі мараць аб дарослым жыцці. Важна навучыць іх правільна разумець каштоўнасць і значэнне грошай, бо стаць паспяховым чалавекам без фінансавых ведаў сёння немагчыма», – падкрэслілі ў ААТ «Белаграпрамбанк».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59