Рус Бел Eng 中文

У Бялынічах прайшоў круглы стол па пытаннях падтрымкі шматдзетных сем’яў

Круглы стол па пытаннях падтрымкі шматдзетных сем’яў прайшоў у Бялыніцкім раённым цэнтры культуры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 60 шматдзетных сем’яў, а таксама спецыялісты, якія адказваюць за працу з дадзенай катэгорыяй грамадзян у Бялыніцкім, Круглянскім і Шклоўскім раёнах.

Падчас дыскусіі прадстаўнікі абласных і раённых структур расказалі аб мерах сацыяльнай падтрымкі шматдзетных сем’яў, ільготах і правах у галіне працоўнага заканадаўства, пенсій і дапамог, адукацыі, аховы здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ільготнага крэдытавання, падаткаабкладання і інш. Таксама ўсе жадаючыя змаглі атрымаць індывідуальныя кансультацыі па пытаннях, якія іх цікавяць.

Арганізатарамі круглага стала выступілі камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама і Бялыніцкі райвыканкам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая